Тыдзень прадпрымальніцтва стартуе сёння ў Беларусі

24 февраля 2017

Вырашэнню актуальных пытанняў прысвечаны Тыдзень прадпрымальніцтва. Ён стартуе сёння ў Беларусі. Запланавана больш за сто мерапрыемстваў.

У ключавы дзень - 1 сакавіка - пройдзе Асамблея дзелавых колаў. Удзельнікі - прадстаўнікі бізнес-супольнасці і дзяржорганаў, сустрэчы якіх накіраваныя на эфектыўнае ўзаемадзеянне ўлады і бізнесу. Сёлета на парадку дня больш за 80 прапаноў па шасці напрамках. Гэта і добрасумленная канкурэнцыя, і эфектыўная дэбюракратызацыя. Зрэшты, весці такі дыялог улада і бізнес могуць і з дапамогай грамадска-кансультацыйных саветаў, якія аператыўна вырашаюць набалелыя пытанні.

Ірына Касцевіч, намеснік міністра эканомікі Беларусі: 

"У 2016 годзе мы стварылі ў краіне 9 тысяч новых прадпрыемстваў. Што такое прадпрыемства? Гэта не дырэктар і бухгалтар, хаця ўжо два рабочыя месцы. Самае галоўнае - хутчэй развярнуць бізнес, каб ён хутчэй набіраў абароты і ствараў новыя рабочыя месцы. І, вядома ж, той бізнес, які ўжо існуе, павінен быць накіраваны на развіццё. І мы максімальна імкнемся стварыць гэтыя аптымальныя ўмовы".

За 6 гадоў па ініцыятыве бізнес-супольнасці ў краіне было прынята каля 200 нарматыўных актаў, якія вырашылі актуальныя пытанні бізнесу. Дзякуючы такім змяненням Беларусь заняла ў рэйтынгу Doing Business - 2017 ("Вядзенне бізнесу") 37-ю пазіцыю, абагнаўшы 153 краіны.