Нацбанк Беларусі зноў зніжае стаўку рэфінансавання

19 июля 2017

З гэтага дня яна апусцілася на адзін пункт і складае 12 працэнтаў гадавых. Рашэнне Нацбанка звязана са станоўчымі тэндэнцыямі на валютным і дэпазітным рынках. За год гэта ўжо шостае паніжэнне ключавой стаўкі.

Віктар Маргелаў, сустаршыня рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва: "Я думаю, адназначна станоўча трэба ацэньваць з'яву паніжэння стаўкі. Таму што з'яўляюцца новыя магчымасці для пашыранага ўзнаўлення тых або іншых бізнесаў. Адзінае, трэба ў комплексе глядзець гэта пытанне з памерам грашовай масы і іншымі ўмовамі, якія рэгулюе Нацбанк. Мы над гэтым працуем".

Падзенне стаўкі рэфінансавання ўплывае на патанненне крэдытаў. Далейшае яе паніжэнне будзе залежаць ад многіх фактараў, у тым ліку ад стану золатавалютных рэзерваў, плацежнага балансу краіны і інфляцыі. Дарэчы, за паўгода яна склала каля 3 працэнтаў.