На ўнутраным рынку ЕАЭС плануюць ліквідаваць перашкоды ў дзяржзакупках

18 апреля 2017

На ўнутраным рынку ЕАЭС плануюць ліквідаваць перашкоды ў дзяржзакупках, фітасанітарных нормах, мытным і тэхнічным рэгуляванні. Пра бар'еры на шляху руху беларускіх тавараў, работ і паслуг сёння гаварылі на пасяджэнні камітэта Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Гаворка ішла пра нацыянальныя нормы і правілы, пра абарону рынку, а таксама пра пашырэнне магчымасцяў для выхаду на адзінае поле "пяцёркі". Як адзначылі ўдзельнікі, сёння бізнес сутыкаецца з некаторымі абмежаваннямі ў экспарце, але гэтыя пытанні вырашаюцца.

Карыне Мінасян, міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК: "Усе краіны апынуліся ў няпростых умовах пасля крызісу; разумеючы, што мы павінны паступова, узважана праводзіць палітыкі адкрыцця сваіх рынкаў, не наносячы ніякай шкоды для ўнутраных вытворцаў, для тых, хто развівае нацыянальную эканоміку. Адзінае, што мы лічым недапушчальным, - гэта неадпаведнасць нарматыўных норм заканадаўству Еўразійскага саюза".

У рамках ЕАЭС зараз распрацоўваюцца дарожныя карты, у якіх установяць тэрміны ліквідацыі пэўных выключэнняў і абмежаванняў кожнай краінай - удзельніцай саюза.