Малочны эліксір з лагойскіх палёў заваёўвае беларускі рынак

19 января 2017

Першая ў Беларусі каняферма па вытворчасці кабылінага малака павялічвае аб'ёмы прадукцыі. Сучаснае прадпрыемства выпускае паўтары тоны малака за суткі. Карысны прадукт даюць элітныя пароды гнядых. На ферме жывуць паўтысячы рускіх і літоўскіх цяжкавозаў. Амаль сто працэнтаў прадукту пастаўляюць менавіта на беларускі рынак.

Кабылінае малако вельмі карыснае - насычанае бялкамі і ферментамі. Яно ўмацоўвае імунітэт, забяспечвае чалавека неабходнымі вітамінамі і мікраэлементамі.

Сёлета на каняферме ў Лагойскім раёне плануюць наладзіць вытворчасць кісламалочнага прадукту – кумысу.