Мінская вобласць распачала пасяўную кампанію

29 марта 2017

Аграрыі высеялі каля 10% ад плана. Спецыялісты разлічваюць завяршыць сяўбу да сярэдзіны красавіка. Паралельна аграрыі рыхтуюць глебу і праводзяць работы па захаванні ў ёй вільгаці.

Пасля сяўбы зерневых тэхніка пачала пасадку кукурузы. Бульбу і цукровыя буракі аграрыі плануюць высаджваць з сярэдзіны красавіка. У цэлым яравыя культуры сёлета зоймуць плошчу больш як у паўмільёна гектараў.