Генадзь Давыдзька правёў сустрэчу з калектывам Гродзенскага мясакамбіната

21 марта 2017

Новыя працоўныя месцы і пашырэнне экспартных рынкаў для беларускіх далікатэсаў. Гродзенскае мясаперапрацоўчае прадпрыемства, запусціўшы цэх па вытворчасці сыравэнджаных вырабаў, фактычна на 33% падняло долю знешняга гандлю. Зараз гродзенская прадукцыя - на паліцах расійскіх, казахскіх і азербайджанскіх магазінаў. Разам з тым, новы вытворчы цэх дазволіў працаўладкаваць і больш як 250 жыхароў Гродна. Аб тым, што ўклад у бюджэт краіны робіць кожны грамадзянін, і аб прынцыпах дзеяння Дэкрэта №3 гаварыў сёння на сустрэчы з калектывам Гродзенскага мясакамбіната старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Кіраўнік найбуйнейшага медыяхолдынга краіны адзначыў, што ўсе спрэчныя моманты дакумента вывучаныя экспертамі і зараз рэдакцыя дэкрэта не павінна быць больш прадметам абмеркавання.

Гродзенскі мясакамбінат сёння - найбуйнейшае перапрацоўчае прадпрыемства ў рэгіёне. Нароўні з выпускам прадукцыі тэмпы росту інвестыцыйнай дзейнасці летась перавысілі 16%. Экспартныя гарызонты прадпрыемства ўключаюць у сябе рынкі краін ЕАЭС, Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкі Усход.