Эканоміка

Спампаваць

20 Красавіка 2017 19:02

Дэлегацыю з Ніжняга Ноўгарада сёння прымалі ў беларускім урадзе

Паводле слоў прэм'ер-міністра, фундаментам двухбаковых адносін нашых краін служаць менавіта ўзаемаадносіны з рэгіёнамі. Акрамя таго, Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што ёсць усе перадумовы пашырыць кааперацыю. Беларусь можа дапамагчы ў будаўніцтве аб'ектаў для правядзення чэмпіянату свету па футболе.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Мы хочам, дзе гэта магчыма, або там, дзе ўжо ўдзельнічаем, павялічыць нашу прысутнасць у падрыхтоўцы Ніжняга Ноўгарада да правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года. Мы гатовыя паўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў, можа ў завяршэнні, можа неабавязкова генеральнымі падрадчыкамі. У нас ёсць адпаведны вопыт, ёсць адпаведныя структуры, якія могуць у Расійскай Федэрацыі будаваць".

Дэталёва аб праектах зараз гавораць прадпрымальнікі і кіраўнікі вытворчасцяў на Савеце дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці. Чакаецца і падпісанне плана сумесных дзеянняў на год.

 

Iншыя навіны

24-ая выставка TIBO открылась 24-ая выстава TIBO адкрылася TIBO 2017 unveiled in Belarus 18.04.2017 21:06 / Эканоміка 24-ая выстава TIBO адкрылася