Больш чым 2 тысячы ўдзельнікаў з 25-ці краін збярэ "Еўразійскі тыдзень"

21 августа 2017

Ён адкрыецца ўжо ў чацвер у Астане. Міжнародны форум стане пляцоўкай для сумеснай работы над стратэгіяй развіцця ЕАЭС ва ўмовах глабальных выклікаў. Удзельнікі абмяркуюць павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі саюза, фарміраванне міжнародных кааперацыйных праектаў. Адным з ключавых пытанняў стане развіццё еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў ад Еўропы да Кітая. У рамках форуму ў Астане пройдзе саміт губернатараў ЕАЭС. Больш за 20 кіраўнікоў рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана абмяркуюць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, фарміраванне інвестыцыйнага клімату, падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.