Эканоміка

Спампаваць

18 Мая 2017 21:19

Беларускую прадукцыю ведаюць і спажываюць амаль у дзвюх сотнях краін свету

Такія лічбы прыводзіць знешнеэканамічнае ведамства Беларусі. Мы прадаем нафтапрадукты, калійныя і азотныя ўгнаенні, металапрадукцыю, грузавыя аўтамабілі і трактары, а таксама малочную і мясную прадукцыю. Прыкметна дадалі ў апошнія гады да асноўных артыкулаў экспарту і камп'ютарныя, будаўнічыя і лагістычныя паслугі. Больш дакладную ацэнку нашаму экспартнаму патэнцыялу дадуць ужо заўтра на штогадовым конкурсе "Лепшы экспарцёр года". Больш падрабязна - Ксенія Лебедзева.

Ужо больш як 180 краін знаёмыя з маркіроўкай "Зроблена ў Беларусі". На імідж краіны працуюць як флагманы беларускай прамысловасці, так і невялікія прыватныя арганізацыі. Лепшых вызначаць ужо заўтра па выніках нацыянальнага конкурсу.

Уладзімір Улаховіч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Прадпрыемствы, якія сёння выйшлі ў фінал, гэта фактычна 20% нашага экспартнага партфеля. Гэта сур'ёзная лічба. Каля 8 мільярдаў долараў экспартных паставак. Прадпрыемствы-пераможцы, якія заўтра атрымаюць прызы, працуюць на рынках 103 дзяржаў".

Каб пашыраць геаграфію экспарту, прадпрыемствы мадэрнізуюць свае вытворчасці. Так, каб пастаўляць лекі ў краіны Заходняй Еўропы і ЗША, фармацэўтычнай кампаніяй быў спраектаваны і пабудаваны ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі новы корпус.

Лік удзельнікаў конкурсу штогод расце. У гэтым іх 144. З іх выберуць толькі 22 пераможца. Крытэрыі ацэнкі традыцыйныя - экспартныя паказчыкі, гэта значыць - лічбы. Аднак сёлета дадалі яшчэ адзін - засваенне новых рынкаў. У прыярытэце - краіны Далёкай дугі.

Каля 50% ад агульнага аб'ёму беларускага экспарту паслуг займаюць транспартныя. Звязана гэта, першым чынам, з выгадным геаграфічным становішчам краіны. Ключавыя перавозкі транзітныя. Сёння галоўны артыкул даходу займае маршрут Кітай - Еўропа - Кітай.

Гэта кантэйнерныя перавозкі па чыгунцы. Для Беларусі сёння стратэгічныя. З канца мінулага года асноўныя маршруты ў Кітай: Ланьчжоў, Іу, Цяньчжынь - Калядзічы. Сёлета да іх дададзеныя маршруты Чанша і Чэнду - Калядзічы.

Аляксандр Янчэўскі, першы намеснік гендырэктара транспартна-лагістычнай кампаніі: "Стварэнне некалькі гадоў таму ў Кітаі нашага прадстаўніцтва спрыяе паляпшэнню сэрвісу паслуг, якія мы можам аказаць не толькі ў Беларусі, Еўропе, але і ў Кітаі. І яно спрыяе росту аб'ёму перавозак".

Нацыянальнай праграмай развіцця экспарту вызначаная стратэгія да 2020 года. Трэць паставак - краіны СНД і Расія. Трэць - ЕС. І такая ж частка - краіны Далёкай дугі. Паступова беларускія кампаніі заваёўваюць дзякуючы спалучэнню якасці і цаны нават самыя далёкія куткі зямнога шара. 

 

Iншыя навіны

Шесть миллионов тонн зерна Шэсць мільёнаў тон збожжа Grain harvest reaches six million tons 17.08.2017 09:09 / Эканоміка Шэсць мільёнаў тон збожжа