Беларускія прадукты карыстаюцца павышаным попытам на расійскім рынку за натуральнасць і якасць

27 июня 2017

Гэта сёння заявіла намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Наркевіч на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да кірмашу беларускіх тавараў у рамках форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Госці форуму змогуць азнаёміцца з абноўленым асартыментам беларускай лёгкай прамысловасці і прадуктаў харчавання, якія прапануюць больш за 60 вядучых беларускіх прадпрыемстваў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама набыць іх. Адзначым, што сёлета за чатыры месяцы Беларусь павялічыла пастаўкі ў Расію на траціну. Па нехарчовай групе - больш чым на 20 працэнтаў.

Наведвальнікам кірмашу прэзентуюць таксама турыстычны патэнцыял Беларусі. Будзе арганізаваны продаж пуцёвак у беларускія санаторыі і дамы адпачынку, а таксама сертыфікатаў на экскурсіі.