Беларускія аграрыі ўбралі 90% плошчаў

21 августа 2017

Даручэнне Прэзідэнта выканана. Беларускія аграрыі ўбралі 90 % плошчаў. Ужо сёння каравай-2017 будзе важыць 7 мільёнаў тон.

Поўнасцю завяршыў жніво Брэсцкі рэгіён, 2 % засталося асвоіць Гомельскаму. А вось у Віцебскай вобласці, якая пазней за ўсіх пачала кампанію, яшчэ трэба ўбраць 35 % палёў. Пры неабходнасці туды накіруюць дадатковую тэхніку. Нагадаем, у краіне ўжо чатыры вобласці-мільянеры. У сярэднім з гектара збіраюць 35,8 цэнтнера. Лідарам па намалоце з'яўляецца Мінскі рэгіён. На яго рахунку 1 мільён 769 тысяч тон збожжа.