Беларусь разлічвае на далейшае развіццё ўзаемадзеяння з Сусветным банкам

28 марта 2017

Пра гэта заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі на сустрэчы са старшым віцэ-прэзідэнтам банка Кайлам Пітэрсам. Зараз Сусветны банк пачаў распрацоўку новай стратэгіі па падтрымцы Беларусі на 2018-2021 гады. І гатовы абмеркаваць яе прыярытэтныя кірункі. За апошні час наша краіна вельмі пашырыла ўзаемадзеянне з фінансавай арганізацыяй. Пачалася рэалізацыя сямі новых праектаў на 650 мільёнаў долараў у ахове здароўя і адукацыі.

За чвэрць стагоддзя Сусветны банк інвесціраваў у Беларусь больш як паўтара мільярда долараў. Грошы пайшлі на праекты ў сферы энергетыкі, экалогіі, на ўмацаванне транзітнага патэнцыялу краіны.