Беларусь і Індыя адзначылі чвэрць стагоддзя дыпламатычных адносін

24 апреля 2017

На ўрачыстым сходзе ў Мінску прысутнічалі пасол паўднёваазіяцкай рэспублікі, намеснік кіраўніка беларускага МЗС і паслы іншых краін. Мінск і Нью-Дэлі паспяхова развіваюць гандлёва-эканамічныя адносіны ў энергетыцы, фармацэўтыцы, сельскай гаспадарцы і прамысловасці.

Саксена Панкадж, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі:

"Менавіта Мінск становіцца зараз месцам сустрэч для індыйскіх дэлегацый. У хуткім часе мы чакаем парламенцкую дэлегацыю і прадстаўнікоў ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. 46 медыцынскіх прадпрыемстваў Індыі ўжо прапанавалі ў Беларусі сваю прадукцыю на медыцынскай выставе ў Мінску. У другой палове гэтага года мы чакаем высокапастаўлены візіт з Беларусі ў нашу краіну".

Валянцін Рыбакоў, намеснік Міністра замежных спраў Беларусі:

"Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, у нас у 2015 і 2016 гадах тавараабарот перавышаў 400 млн долараў".

Усё больш беларускіх кампаній выходзяць на гандлёвы рынак Індыі. Студэнты з гэтай краіны атрымліваюць адукацыю ў беларускіх ВНУ.