Аграрыі Магілёўшчыны сёння пераадолелі новы рубеж

18 августа 2017

Шклоўскі раён першым у вобласці намалаціў 100 тысяч тон збожжа.

Тут і самая высокая сярэдняя ўраджайнасць - 52,5 цэнтнера з гектара. Не адстае па тэмпах жніва ад лідара і Магілёўскі раён. Экіпажы камбайнераў агракамбіната "Зара" Уладзіміра Мельнікава і Аляксея Макосава, а таксама бацька і сын Корсакавы першымі ў вобласці намалаціліі па 4 тысячы тон збожжа. Столькі ж перавезлі вадзіцелі гэтага прадпрыемства Юрый Манкевіч і Лангуры Хасія.

У цэлым па краіне намалочана больш чым 6 мільёнаў тон збожжа. Убраць засталося пятую частку плошчаў.