Здарэнні

Спампаваць

20 Красавіка 2017 19:11

Жыццю гімнасткі, якая ўпала з вышыні, нішто не пагражае

Напярэдадні падчас падання гімнастка сарвалася з вышыні. Артысты з Расіі - муж і жонка - паказвалі нумар у пары пад купалам.

Страхоўка была толькі ў мужчыны, інакш гэты трук не выканаць. Дзяўчына ўпала з вышыні прыкладна трэцяга паверха. Ёй аператыўна аказалі дапамогу і павезлі ў бальніцу. Абследаванне паказала, што ў гімнасткі страсенне мазгоў і пералом рукі, але яе жыццю нішто не пагражае.

Іван Ладуцька, загадчык аддзялення гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Мінска: "Стан хворай зараз ацэньваецца як сярэдняга цяжару. За час дынамічнага назірання яе стан не пагоршыўся, хворая атрымлівае ўвесь неабходны курс кансерватыўнай тэрапіі і далейшае абследаванне".

Вітаўтас Грыгалюнас, мастацкі кіраўнік Белдзяржцырка: "Самі артысты, калі яны разумеюць, што гэта небяспечна і не прадумана, яны нічога рабіць не будуць. Таму там усё было прадумана. І гэта вось той няшчасны выпадак, калі проста выслізнула рука".

Адміністрацыя сталічнага цырка праводзіць праверку, але папярэдне спецыялісты пацвярджаюць - гэта падзенне варта аднесці да выпадковасці.

 

Iншыя навіны