Высвятляюцца дэталі аварыі з удзелам чатырох аўтамабіляў у Мінскім раёне

10 июля 2017

Сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося раніцай каля вёскі Вішнёўка. Вадзіцель "Фольскваген", як мяркуюць, заснуў за рулём і ўрэзаўся ў трактар. Ад удару легкавушка перакулілася і сутыкнулася з "Аўдзі". "Фольксваген" апынуўся на сустрэчнай паласе, і адбылося яшчэ адно сутыкненне - з "Таётай". Вадзіцелі з траўмамі шпіталізаваныя.

А ў вёсцы Селішча Мінскага раёна жанчына-вадзіцель на "Шэўрале" збіла пяцігадовае дзіця. Хлопчык нечакана выбег на праезную частку. Ён з пераломам у бальніцы.