На працягу сутак парушалася электразабеспячэнне звыш 300 населеных пунктаў Беларусі

12 июля 2017

Моцныя дажджы са шквалістым ветрам прайшлі па Беларусі. З-за навальнічнага фронту, паводле аператыўных звестак, пацярпелі 9 населеных пунктаў у Брэсцкай вобласці. У Гродзенскай падтоплена мноства будынкаў. У Ваўкавыскім раёне размыты ўчастак чыгункі. У Мінскім рэгіёне больш за ўсё пацярпеў Салігорск. Там з патокамі вады не спраўляліся ліўнёўкі, ад чаго машыны ў літаральным сэнсе паплылі.

У Мінску бліскалі маланкі, грымеў гром, дзьмуў моцны вецер, падалі дрэвы. Паводле звестак "Белэнэрга", на працягу сутак парушалася электразабеспячэнне звыш 300 населеных пунктаў. Зараз без святла застаюцца каля 20 населеных пунктаў у Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Непагадзь у краіне захаваецца і сёння.