У судзе Заводскага раёна сталіцы пачаліся слуханні па справе шведскага бізнесмена

18 августа 2017

Аміду Набізада прад'яўлена абвінавачанне па артыкулах "Махлярства", "Замах на злачынства" і "Адмыванне грошай". Нагадаем, затрыманне правёў КДБ вясной мінулага года. Іншаземец прапаноўваў беларусу дапамагчы ў расследаванні крымінальнай справы за хабар. Ён пазіцыянаваў сябе чалавекам, які валодае сувязямі ў КДБ, Следчым камітэце і сярод высокіх службовых асоб. За паслугу ён паспеў зарабіць 335 тысяч долараў і ювелірныя ўпрыгожванні ў эквіваленце 150-ці тысяч долараў. Аднак агульная сума за спрыяльнае рашэнне пытання павінна была скласці 1,5 мільёна долараў. Давесці намер да канца абвінавачваны не паспеў, яго затрымалі беларускія спецслужбы. Тады прэс-служба Камітэта дзяржбяспекі паведаміла аб затрыманні злачыннай групы. У яе трапілі грамадзяне Арменіі, беларус і абвінавачваны. Судовыя слуханні працягваюцца.