Здарэнні

Спампаваць

17 Ліпеня 2017 15:18

У Мінскай вобласці вадзіцелі ўсё часцей трапляюць у ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл

Адзін з апошніх выпадкаў - наезд на лася ў Чэрвеньскім раёне. Гэта здарылася сёння ноччу. Машына пашкоджаная, жывёла загінула ад траўмаў. А вадзіцель цудам не пацярпеў. З удзельнікам аварыі сустрэўся наш карэспандэнт.

Жывая сцяна раптоўна з'явілася перад аўтамабілем Дзяніса з цемры на аўтатрасе М4. Нечаканая сустрэча з ласём скончылася для аўтападарожніка разбітым лабавым шклом, пагнутым капотам, а сама машына ператварылася ў кабрыялет. Сам жа вадзіцель цудам не атрымаў ніводнай траўмы.

Аварыйная сустрэча з начным вандроўнікам адбылася ў Чэрвеньскім раёне. Хоць тут дарога і адмежаваная ад лесу спецыяльнай агароджай, аднак часам жывёлы ўсё ж такі знаходзяць выхад.

Такія разрывы можна знайсці побач з сельскімі дарогамі. Дарэчы, аварыя з удзелам дзікай жывёлы лічыцца звычайным ДТЗ. Вінаватым у здарэнні амаль заўсёды прызнаюць ляснога жыхара, а пры наяўнасці страхоўкі КАСКА вадзіцель атрымае поўную кампенсацыю.

Ласі, дзікі і алені – чатырохногія пешаходы часцей за ўсё парушаюць правілы дарожнага руху. Звычайна гэта адбываецца ўвечары або на світанні, калі жывёла шукае ежу або вяртаецца на начлег.

Спецыяльна для рагатых падарожнікаў пад аўтатрасамі ствараюць спецыяльныя калідоры бяспекі. Свае транзітныя зоны маюць і невялікія жывёлы – жабы, бабры, змеі рухаюцца пад трасамі па спецыяльных трубах. Дарэчы, сустрэча з імі на дарозе таксама пагражае вадзіцелю складанасцямі.

Часцей за ўсё лясных насельнікаў можна сустрэць у Барысаўскім, Лагойскім, Бярэзінскім і Стаўбцоўскім раёнах – менавіта паміж гэтымі тэрыторыямі жывёлы, як правіла, і мігрыруюць. Шмат парнакапытных на дарозе можна сустрэць ў ліпені - чэрвені, тады маладыя алені шукаюць сабе новае жыллё, а яшчэ са жніўня да кастрычніка – у гэты час ласі імкнуцца абзавесціся сям'ёй.

 

Iншыя навіны

Вынужденное пенное шоу  Вымушанае пеннае шоу  20.07.2017 15:18 / Здарэнні Вымушанае пеннае шоу
Смертельное ДТП в Минске Смяротнае ДТЗ у Мінску 14.07.2017 12:08 / Здарэнні Смяротнае ДТЗ у Мінску
Неудавшийся обгон Няўдалы абгон 13.07.2017 15:15 / Здарэнні Няўдалы абгон
Несостоявшийся отдых Адпачынак, якога не было 10.07.2017 21:14 / Здарэнні Адпачынак, якога не было