У Мінску пацярпела жанчына ў выніку ўзгарання ў шматпавярховым доме

30 марта 2017

Пажар здарыўся на вуліцы Славінскага. Кватэра гарэла адкрытым полымем. Прычыны ўзгарання зараз высвятляюць. Адна з версій - кароткае замыканне халадзільніка. Гаспадыня кватэры атруцілася дымам і атрымала апёкі. Зараз яна знаходзіцца ў бальніцы.