У Крупскім раёне нецвярозы вадзіцель збіў двух пешаходаў

12 апреля 2017

Аварыя ў Крупскім раёне. Нецвярозы вадзіцель збіў двух пешаходаў. Адзін з іх - 36-гадовы мужчына - загінуў. Яго спадарожніца - 42-гадовая жанчына - шпіталізавана. У момант наезду яны ішлі па краі праезнай часткі. Вадзіцель аўтамабіля «шкода» ехаў без дакументаў. Раней яго пазбавілі пасведчання за кіраванне ў нецвярозым стане. Па факце дарожна-транспартнага здарэння ўзбуджана крымінальная справа.