Выпадкі заражэння камп'ютараў вірусам "Пеця" зафіксаваныя ў Беларусі

28 июня 2017

У МУС ужо паступіла некалькі зваротаў ад пацярпелых кампаній. Спецыялісты адзначаюць, што хвалі заражэнняў няма. У ведамстве высвятляюць, адкуль паступіла атака, і робяць усё магчымае, каб прадухіліць шкоду беларускім кампаніям. Адзначым, што вірус "Пеця", які блакіруе доступ да даных і патрабуе $300 у біткоінах за разблакіроўку, атакаваў вялізную колькасць кампаній ва ўсім свеце. Больш за астатніх пацярпелі Украіна і Расія. Паводле звестак экспертаў, шыфравальшчык выкарыстоўвае метад WannaCry. Вірус паступае праз сумнеўныя ўкладанні, якія прыходзяць на пошту карыстальнікаў. Падчас адкрыцця ліста вірус пранікае ў нашы базы даных.