Моцная навальніца стала прычынай некалькіх пажараў

17 августа 2017

Так, у Барысаўскім раёне адкрытым полымем гарэў нежылы будынак, дах у якім быў цалкам знішчаны.

А ў вёсцы Мрочкі Уздзенскага раёна здарылася ўзгаранне гаспадарчых пабудоў. Агонь перакінуўся на жылы дом і таксама пашкодзіў дах памяшкання.

У Пухавіцкім раёне агонь знішчыў 20 тон саломы, а таксама пашкодзіў легкавы аўтамабіль. Усяго ж за апошнія суткі ў сталічным рэгіёне ратавальнікі ліквідавалі трынаццаць пажараў. Ніхто не пацярпеў.

Дарэчы, па прагнозах сіноптыкаў, навальніцы і дажджы пройдуць і сёння. Пры гэтым тэмпература паветра павысіцца да 28 з плюсам, заўтра да 32-х. З-за спякоты сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі.