Здарэнні

Спампаваць

20 Сакавіка 2017 19:01

Серыя інцыдэнтаў на дзяржмяжы

Беларускія пагранічнікі гэтымі днямі на розных участках дзяржмяжы сутыкнуліся з серыяй інцыдэнтаў.

Сёння ўначы невядомыя на джыпе ў пункце пропуску "Аляксандраўка", выязджаючы з тэрыторыі Украіны, збілі металічную агароджу, затым шлагбаум і паспрабавалі прарвацца ўглыб нашай краіны.

Каб затрымаць парушальнікаў, супрацоўнікі органаў пагранслужбы былі вымушаныя прымяніць табельную зброю. І ўжо праз некалькі хвілін аператыўнікі недалёка ад КПП - у Нараўлянскім раёне - нагналі аўтамабіль. Два чалавекі затрыманыя. Іх асобы вызначаюцца. У машыне мог знаходзіцца яшчэ адзін невядомы. Яго шукаюць.

У Дзяржпагранкамітэце паведамілі, што ў аўто выяўлены пісталет маркі ТТ, два снаражаныя магазіны і прадмет, падобны на выбуховае прыстасаванне з гадзіннікавым механізмам.

Зараз па факце парушэння дзяржмяжы Беларусі праводзіцца праверка. Падрабязнасці ў праграме "Панарама".

 

Iншыя навіны