Сямейную пару з Бабруйска затрымалі за захоўванне і збыт наркотыкаў

19 июня 2017

 Каб спыніць злачынную дзейнасць, спатрэбіўся АМАП. Пры вобыску дома знайшлі без малога 13 грамаў метадону - небяспечнага псіхатропнага рэчыва, якое было ужо расфасавана. А таксама шалі і шпрыцы. Наркадылеры арыштаваныя, зараз знаходзяцца пад следствам. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Віктар Трыбуш, начальнік аддзела УУС Бабруйскага гарвыканкама: "Было выяўлена рэчыва ў выглядзе парашку белага колеру ў некалькіх скрутках. Дадзенае рэчыва з'яўляецца метадонам. Звыш 13 грамаў, што лічыцца буйным памерам. Для параўнання - 13 грамаў метадону - гэта ў сярэднім атрымліваецца больш за 50 доз".

Яшчэ адзін канал паставак, гэтым разам беларускіх дзяўчын для занятку прастытуцыяй, прыпынены бабруйскімі праваахоўнікамі. Ахвярам прапаноўваліся казачныя ўмовы працы на Кіпры - у начным клубе і прыстойны заробак. Падазроны ў арганізацыі гэтага бізнесу затрыманы.