Здарэнні

Спампаваць

12 Жніўня 2017 15:08

Сёння ў цэнтры Мінска гарэла падстанцыя

Паведамленне пра пажар у будынку насупраць дома №53 па праспекце Незалежнасці паступіла раніцай. Ужо праз паўгадзіны агонь быў ліквідаваны.

У выніку ўзгарання адбылося адключэнне аднаго трансфарматара. Пацярпелых няма. Былі адключаны ад электразабеспячэння 16 жылых дамоў на вуліцах Броўкі, Дарашэвіча, Казлова, Чырваназорнай, Коласа і на праспекце Незалежнасці. Электразабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена ў 9:55 пасля падключэння рэзервовага трансфарматара, паведамілі ў МНС. Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца.

 

Iншыя навіны