Самалёт Белавія Мінск - Санкт-Пецярбург вярнуўся ў аэрапорт пасля ўзлёту

20 марта 2017

Лайнер вылецеў напярэдадні ў 18:05 і на вышыні каля 150-ці метраў сутыкнуўся з чарадой птушак. Камандзір экіпажа прыняў рашэнне ісці на пасадку. Выпрацаваўшы паліва, самалёт шчасліва прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце. Ніхто не пацярпеў, але судна патрэбна рамантаваць. А пасажырам аператыўна далі замену, і яны прызямліліся ў Санкт-Пецярбургу амаль у 10 вечара.