Пажар у будынку магазіна ў Крупскім раёне

11 августа 2017

Загарэўся гандлёвы аб’ект. У Крупскім раёне ў пасёлку Бобр высвятляюць прычыны пажару ў будынку магазіна. Наведвальнікаў у момант прыезду ратавальнікаў не было, ніхто не пацярпеў. Хутчэй за ўсё, узгаранне здарылася з-за кароткага замыкання электраправодкі.