Пацярпелых ад выбуху аэразольнага балончыка дзяцей з Баранавіч перавялі з рэанімацыі

19 июля 2017

Лячэнне працягнецца ў апёкавым аддзяленні. Нагадаем, мы расказвалі аб гэтым няшчасным выпадку ў "Панараме". 8 ліпеня чацвёра школьнікаў палілі вогнішча і для падтрымання агню яны выкарыстоўвалі балончык.

Віталь Навіцкі, афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі: "Дзіцячае свавольства з агнём, пакіданне дзяцей без нагляду - гэта ключавыя фактары, якія прыводзяць да такіх трагедый. З пачатку года трое дзяцей загінулі на пажарах, у 1992 годзе гэта лічба была 100. Але пакуль гіне хаця б адно дзіця за год - гэта ўжо шмат".

Разам з праваахоўнымі органамі, у першую чаргу, абараніць дзяцей абавязаныя бацькі - навучыць дзіця ў любой сітуацыі сачыць за сабой і быць асцярожным.