Пацярпелыя падчас ДТЗ беларусы па-ранейшаму ў расійскай бальніцы

29 мая 2017

Двое пацярпелых у ДТЗ беларусаў па-ранейшаму ў расійскай бальніцы. Лячэнне зойме не менш чым тыдзень. У пасольстве Беларусі ў Маскве паведамілі, што да аднаго з маладых людзей ужо прыехалі сваякі. ДТЗ адбылося ў суботу ў горадзе Беразнікі Пермскага края. Пазадарожнік з нумарамі гомельскага рэгіёна вылецеў на сустрэчную паласу, прама пад пасажырскі аўтобус. Вадзіцель пікапа і да яго пасажыры памерлі на месцы. Вядома, што беларусы працавалі ў свідравой кампаніі "Дэльта", куды і ехалі на аб'ект.

Расійскія праваахоўнікі разбіраюцца ў акалічнасцях трагедыі.