Няўдалы абгон

13 июля 2017

У Мінску ў ДТЗ пацярпела дваццацігадовая вадзіцель матацыкла. Аварыя здарылася ў раёне Акадэміі навук. Матацыклістка рухалася па праспекце Незалежнасці. На скрыжаванні з вуліцай Сурганава хацела абагнаць «Фальксваген». У выніку зачапілася і павалілася. Дзяўчына з траўмамі мяккіх тканак дастаўлена ў бальніцу. Вадзіцель аўто, пяцідзесяціпяцігадовая жанчына, не пацярпела.