На скрыжаванні праспекта Машэрава і Багдановіча сутыкнуліся дзве машыны

16 июня 2017

Сур'ёзная аварыя ў Мінску. Учора ўвечар на скрыжаванні праспекта Машэрава і Багдановіча сутыкнуліся дзве машыны. У першай ехалі двое мужчын, у другой - сям'я з 7-месячным дзіцем. Вядома, што дзяўчынка знаходзілася ў спецыяльным крэсле, а ў машынах спрацавалі падушкі бяспекі.

Арцём Іваноў, удзельнік аварыі: "Ехалі ад стэлы на Казлова на зялёнае святло, незразумела адкуль з'явілася машына, якая паварочвала налева, жонка была за рулём. Ехала дзіця на заднім сядзенні, дзякуй богу, было ў сядзенні спецыялізаваным, было прышпіленае. Гэта значыць, дзіця не пацярпела. З жонкай невялікі шок, сінякі, шыя, рукі, грудзі, стрэліла падушка".

Паводле папярэдняй версіі, адна з машын рухалася на чырвонае святло. Інспектары ДАІ ўдакладняюць акалічнасці ДТЗ.