Буйное затрыманне правялі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі

18 апреля 2017

Аператыўнікі ведамства спынілі машыну наркакур’ера з таварам на 200 тысяч долараў.

Пры вобыску былі канфіскаваныя амфетамін, гашыш, марыхуана і псіхатроп Альфа- PVP. Агульная вага склала больш за 3,5 кілаграма. Адзначым, на момант затрымання ў салоне аўто было малалетняе дзіця, але вадзіцеля дадзены факт не спыніў. На вялікай хуткасці ён спрабаваў схавацца ад байцоў камітэта, аднак беспаспяхова. Ужо пасля праваахоўнікі затрымалі яшчэ дваіх мінчан-дылераў. Вядома, што працавалі яны праз Сусветную павуціну.

Дзмітрый Пабяржын, начальнік прэс-службы Камітэта дзяржбяспекі Беларусі: 

"Наркотыкі ў далейшым павінны былі быць распаўсюджаныя праз наладжаную ў РБ сетку дробных збытчыкаў. Агульны кошт на чорным рынку па стане на сённяшні дзень канфіскаваных наркатычных сродкаў складае больш за 380 тысяч беларускіх рублёў. Гэтага хапіла б на 10 тысяч аднаразовых доз".

У дачыненні затрыманых узбуджаны крымінальныя справы за пазапраўны абарот наркотыкаў. Аператыўныя мерапрыемствы працягваюцца. Супрацоўнікам КДБ і Следчага камітэта маецца ўсталяваць увесь ланцуг нелегальнага бізнесу: пакупнікоў, памочнікаў і галоўнага пастаўшчыка.