Буйная аварыя ў Мінску

22 мая 2017

Сёння раніцай насупраць Кіеўскага сквера сутыкнуліся Jaguar і Opel.

Паводле інфармацыі ДАІ, "Ягуар", які рухаўся ў другім радзе, пачаў выязджаць у трэцюю паласу і не заўважыў спадарожны "Опель". Ад удару нямецкае аўто вылецела на бардзюр і перакулілася. У салоне знаходзіліся хлопец і дзяўчына, яны атрымалі лёгкія траўмы і ранкі. Усе ўдзельнікі ДТЗ былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, што дапамагло пазбегнуць больш сур'ёзных наступстваў.