Інцыдэнт у Мінску

18 апреля 2017
Літаральна паўгадзіны таму ля Акадэміі навук загарэлася маршрутнае таксі. Па словах відавочцаў, адна з пасажырак папярэдзіла вадзіцеля аб паху газы ў салоне. Мужчына не адрэагаваў на заўвагу, прадоўжыў рух і ў гэты момант маршрутка загарэлася. Людзі самі паспелі пакінуць салон. Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.