Гендырэктар "Кінавідэапракату" Мінска знойдзены мёртвым

28 июля 2017

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці мужчыны, цела якога выявілі ў двары дома на праспекце Дзяржынскага з прыкметамі падзення з вышыні. Асоба загінуўшага ўстаноўлена. У сацсетках на афіцыйным акаўнце прадстаўнік СК Юлія Ганчарова размясціла інфармацыю, што гэта Юрый Чачукевіч. Ён таксама дэпутат Мінскага гарсавета дэпутатаў ад Савецкага раёна. Раней быў першым сакратаром Мінскага гарадскога камітэта БРСМ. Юрыю Чачукевічу было 35 гадоў, не жанаты, не меў дзяцей. Зараз міліцыя і эксперты працягваюць агляд месца здарэння.