Эвакуіравалі восем чалавек

29 января 2015

Сёння раніцай у Мінску на вуліцы Хмялеўскага ўспыхнуў пажар. У момант узгарання ў кватэры знаходзілася дваццацідвухгадовая дзяўчына. Яна праз акно самастойна пакінула ахоплены полымем пакой. Дарэчы, кватэра знаходзіцца на другім паверсе. Ратавальнікі патушылі пажар за 20 хвілін. Пацярпелых няма. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.