Дзве аварыі за суткі ў Мінскай вобласці

16 мая 2017

Падрабязнасці аварыі ў Крупскім раёне высвятляюць спецыялісты. Вадзіцель “опеля” на закругленні праезнай часткі не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку жыхар Пінска ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы. Вядома, што вадзіцель не быў прышпілены рамянём бяспекі.

І яшчэ адзін аўтамабіль перакуліўся ў Пухавіцкім раёне. Вадзіцель таксама не справіўся з кіраваннем і трапіў у кювет. Аварыя здарылася ля вёскі Востраў. У выніку ратавальнікам прыйшлося дэблакіраваць вадзіцеля з кабіны з дапамогай спецінструментаў. З траўмамі рознай ступені цяжкасці ён шпіталізаваны.