Аварыя з удзелам трох аўто здарылася на трасе М6

25 мая 2016

Высвятляюцца акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння з удзелам трох аўто на трасе М6. Машыны сутыкнуліся недалёка ад вёскі Тарасава, у выніку адзін аўтамабіль загарэўся. 32-гадоваму вадзіцелю супрацоўнікі МНС своечасова аказалі неабходную дапамогу. Зараз мужчына з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны. Вадзіцелі мікрааўтобуса і фуры не пацярпелі.