Аварыі з удзелам п'яных кіроўцаў

19 июня 2017

Крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах да п'янага вадзіцеля, які ўчыніў у сталіцы серыю аварый. На вуліцы Чарвякова на аўтамабілі Nissan ён сутыкнуўся з Pontiac. Пасля паспрабаваў ўцячы ад ДАІ і сутыкнуўся з БМВ. Ад удару машыну адкінула ў дрэва. Тыя, хто знаходзіўся ў БМВ, не пацярпелі, як і вадзіцель Nissan. А вось пасажырку медыкам выратаваць не ўдалося, яна загінула.

Высвятляюцца акалічнасці яшчэ аднаго дарожна-транспартнага здарэння са смяротным зыходам. Пад Мінскам п'яны бяспраўнік на Volkswagen Golf не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет, машына некалькі разоў перакулілася. 21-гадовая пасажырка легкавой загінула на месцы. Вадзіцель і яшчэ трое пасажыраў з траўмамі шпіталізаваны. Яны не былі прышпілены рамянямі бяспекі. Як аказалася, 26-гадовага жыхара Барысава, які знаходзіўся за рулём, не аднойчы штрафавалі за язду без пасведчання, за кіраванне ў п’яным стане і іншыя парушэнні.