Павел Баранаў

Вядучы праекта "Фактар сілы".

На тэлебачанні з 1998 года (калі забыць "Пашу-металіста", вядучага праграмы "Металургія" вытворчасці ТА праграм для дзяцей і юнацтва за 1993 год).

Каменцірую, калі рэгулярна, то бокс з сакавіка, футбол - з верасня 2003 года. Дэбют прыпаў на… чэмпіянат свету па футболе 2002 года, матч другога тура групавога этапа Турцыя - Коста-Рыка. Экстрым!

Любімы від спорту - сон (жарт). А наогул у маёй іерархіі спорту нумар адзін няма. Прыярытэты: футбол і адзінаборствы. Падабаюцца жорсткія, сілавыя віды: барацьба, бокс, рэгбі і г. д.

Хварэю за ўсё, што датычыцца маёй краіны (без жартаў).

Ідэальны каментатар - гэта сумная асоба, працу якой і абмеркаваць нельга! Але, на шчасце, такіх няма.

Часта пытаюцца пра ляпы ў эфіры. Я іх не калекцыяную, таму не памятаю.

Маё спартыўнае мінулае ахутана туманам. З яго можна прыгадаць год плавання, тры гады дзюдо, некалькі гадоў бокса, муай-тай (ва ўсіх - поспехі лакальнага значэння, паколькі паралельна займаўся яшчэ цэлай кучай рэчаў) і атлетызму як фітнеса. Апошнімі трыма відамі часам займаюся дагэтуль.

Працую на тэлебачанні, таму што блізка ад дома!

Жарт! Насамрэч проста падабаецца!