Антон Мелешаў

Вядучы праектаў "Слэм-данк", "Спорт-цэнтр".

Нарадзіўся 29 чэрвеня 1985 года ў Оршы, рос і жыў ужо ў Магілёве. Дзяцінства не было багатым, але ўспамінаць я яго люблю. Наша сям'я была дружнай. Пэўна, таму я стаў камунікабельным.

Школьны фізмат своечасова вырашыў памяняць на гуманітарны кірунак. У 2007 годзе скончыў факультэт славянскай філалогіі МДУ імя А. Куляшова і трапіў на магілёўскі гарадскі "Другi канал".

За 7 вясёлых гадоў прайшоў шлях ад карэспандэнта-пачаткоўца да карэспандэнта-дзядка. Праца ў навінавым аддзеле прыносіла грошы, а работа  над аўтарскай спартыўнай праграмай - задавальненне.

Ніколі не мог уявіць сваё жыццё без спорту: глядзеў, трэніраваўся, гуляў, кідаў, але зноў і зноў прыходзіў да ўсведамлення таго, што спорт - гэта маё захапленне.

У 2014 годзе адказаў згодай на запрашэнне працаваць на першым беларускім спартыўным тэлеканале "Беларусь 5". Дагэтуль не шкадую.