4 лютага 2012
БЕЛ РУС ENG
Па сайце
У навінах
www.tvr.by » Праекты » Дзіцячае "Еўрабачанне"
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае
АрхiЎ
Відэаматэрыялы
Відэафільм АТН "Дзеці "Еўрабачання": Даша, Аліна, Карына" (25.10.2009).
Дзеці "Еўрабачання": Даша, Аліна, Карына
"Выступленне на дзіцячым "Еўрабачанні-2008".
"Песня для Еўрабачання". Фінал.
"Песня для Еўрабачання". Паўфінал.
Дзіцячае Еўрабачанне 2008

Нашы удзельнікі

Беларусь заняла шостае месца на дзіцячым "Еўрабачанні-2008"

Беларускія ўдзельніцы Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2008", які праходзіў 22 лістапада ў Лімасоле (Кіпр), занялі шостае месца сярод 15 краін-удзельніц.

Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" сёлета прадстаўляла трыо ў складзе 12-гадовай Дар'і Надзінай, 11-гадовай Аліны Молаш і 12-гадовай Карыны Жуковіч з песняй "Сердце Беларуси". Даша, Аліна і Карына – выхаванкі Святланы Стацэнкі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, мастацкага кіраўніка Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў імя Уладзіміра Мулявіна. Песню "Сердце Беларуси" напісала Дар'я Надзіна.

Сёлета пераможцу вызначалі па новай сістэме: вынік галасавання краін-удзельніц конкурсу складваўся з вынікаў галасавання тэлегледачоў і журы ў суадносінах 50 на 50. Выступленне беларусак было ацэнена гледачамі ў 86 балаў. Найбольш высокія адзнакі (па 10 балаў) паставілі беларускам расіяне і бельгійцы. Мальта і Сербія прынеслі па 7 балаў.

Пераможцам VI Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2008" са 154 баламі стала грузінскае трыо "Бзікебі", якое выканала кампазіцыю "Bzzz". Кубак пераможцы ім уручыў лідэр леташняга конкурсу Аляксей Жыгалковіч.
Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2011 © Усе правы абаронены. Белтэлерадыёкампанія
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Афіцыяльны сайт распрацаваны
і суправаджаецца Дырэкцыяй
Iнтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі