8 лютага 2012
БЕЛ РУС ENG
Па сайце
У навінах
www.tvr.by » Праекты » Дзіцячае "Еўрабачанне"
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае
АрхiЎ
Відэаматэрыялы
Вiншуем Аляксея з перамогай!
Глядзець
Відэафільм АТН "Дзеці "Еўрабачання": Аляксей Жыгалковіч" (18.10.2009).
Дзеці "Еўрабачання": Аляксей Жыгалковіч
Кліп "С друзьями"
"Панарама тыдня" 09.12.2007
Гала-канцэрт Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для "Еўрабачання"
Дзіцячае Еўрабачанне 2007

Наш удзельнік

Аляксей Жыгалковіч нарадзіўся 18 красавіка 1996 года ў Мінску.

Бацька: Жыгалковіч Аляксандр Станіслававіч, 1972 г.н., урач-кардыяхірург, кандыдат медыцынскіх навук. Скончыў з адзнакай мінскую школу №3 з музычным ухілам па класе акардэона, 8 гадоў быў салістам у хоры.

Маці: Жыгалковіч Святлана Іванаўна, 1972 г.н., урач акушэр-гінеколаг, выкладчыца ў медыцынскім каледжы. Скончыла з адзнакай музычную школу ў Калінкавічах па класе скрыпкі.

Сястра: Жыгалковіч Кацярына Аляксандраўна, 2001 г.н., займаецца танцамі.

Аляксей пачаў спяваць у 5 гадоў. У 6 гадоў паступіў у Школу мастацтваў г.Мінска на аддзяленне фартэпіяна. Урокі эстрадных спеваў атрымліваў у вядомых беларускіх выканаўцаў: Вольгі Уронскай, Нэлі Душчынскай, Пятра Ялфімава. З 10 гадоў удзельнічае ў спектаклях у Дзяржаўным музычным тэатры. З'яўляецца ўдзельнікам дзіцячага вакальнага ансамбля "Верасяты" пры Маладзёжным тэатры эстрады.

У агульнаадукацыйнай школе №161 вучыцца на "выдатна",  любімыя прадметы - маляванне, матэматыка, прыродазнаўства, любімая кніга - "Гары Потэр".

Хобі: музыка,  кнігі, гульня ў більярд, футбол.

У 9 гадоў стаў пісаць песні. Аляксей  - лаўрэат міжнародных конкурсаў "Залаты Цэхін" (Італія, 2005), "Славянскі базар у Віцебску-2006" (Беларусь), "Мы ХХ1-ы" (Балгарыя, 2007).

Лічыць "Еўрабачанне" самым папулярным конкурсам, дзе можна праявіць сябе і праславіць сваю краіну.

Афіцыйны сайт дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2007" www.junioreurovision.tv
Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2011 © Усе правы абаронены. Белтэлерадыёкампанія
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Афіцыяльны сайт распрацаваны
і суправаджаецца Дырэкцыяй
Iнтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі