Наш удзельнік
Мяне завуць - Ксенія Сітнік.Дата нараджэння - 15.05.1995 г. Месца нараджэння - г.Мазыр Гомельскай вобл. Песня, якую будзеш выконваць - "Мы вместе". Самае любімае месца ў тваім горадзе? - Парк Дружбы. Хто ты паводле гараскопа? - Цялец. Якія рысы твайго характару табе падабаюцца больш за ўсё, а ад якіх ты хацела б пазбавіцца? - Падабаюцца: весялосць, раскаванасць, дружалюбнасць. Не падабаецца - упартасць. Любімыя прадметы ў школе? - "Радзіма мая - Беларусь" і матэматыка. Кім марыш стаць, калі вырасцеш? - Спявачкай. Чым любіш займацца ў вольны час? - Спяваць, маляваць, танцаваць, плаваць. Якім відам спорту займаешся? - Плаваннем. Твой любімы кінафільм? - "Цыпачка", "Я і мой цень", "Сэрцаедкі". З чаго пачалося захапленне музыкай? - Мама спявае, сястра спявае і мне давялося :). Твой любімы музычны калектыў? - Узорная студыя эстрадных спеваў "ЮМЭ'С". Пра што твая песня для "Еўрабачання"? - Пра сяброўства, пра мір. У якіх музычных конкурсах ты прымала ўдзел? - 1-ая прэмія ў міжнародным фестывалі "Ззянне зорак" у Санкт-Пецярбургу, 1-ая прэмія ў міжнародным фестывалі "Вясенні зарапад" (г.Нова Руда, Польшча), Гран-пры і прыз глядацкіх сімпатый на міжнародным фестывалі "Славянскі базар у Віцебску-2005". Хто для цябе крыніца натхнення? - Мама - яна ж кіраўніца. Твой дэвіз у жыцці? - Спявай, што б з табой не здарылася, спявай усім нягодам на злосць! Твая любімая жывёла? - Кошка. Твая любімая страва і хто яе гатуе? - Грыбны суп, які гатуе мама. Любімы колер і з чым ён асацыіруецца? - Ружовы, асацыіруецца з маем, вясной, цеплынёй, радасцю. Любімая кніга? - Казкі народаў свету. Прыметы, у якія верыш? - Калі чорны кот перабяжыць дарогу - не пашанцуе. Вяртацца - дрэнная прымета. Самы незвычайны падарунак, які ты атрымала? - Падарожжа ў Турцыю. Якую краіну ці горад марыш наведаць? - Мару з'ездзіць у Венецыю, шмат чула пра гэты горад, бачыла па тэлебачанні. З кім са знакамітасцяў ты хацела б праспяваць на адной сцэне? - У Беларусі - з Пятром Ялфімавым, у Расіі - з Антонам Зацэпіным, за рубяжом - з Джэніфер Лопес. Як ты прыняла рашэнне аб удзеле ў адборачным туры? - Мяне натхніла перамога на "Славянскім базары-2005". Афіцыйны сайт дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2005" www.junioreurovision.tv |