8 лютага 2012
БЕЛ РУС ENG
Па сайце
У навінах
www.tvr.by » Праекты » Дзіцячае "Еўрабачанне"
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае
АрхiЎ
Відэаматэрыялы
Відэафільм АТН "Дзеці "Еўрабачання": Вольга Сацюк".
21.06.2009
Глядзець
Дзіцячае Еўрабачанне 2004
15 лістапада 2003 года ў Капенгагене адбыўся першы дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне". Беларусь на міжнароднай арэне прадстаўляла 10-гадовая Вольга Сацюк з Кобрына. Яна заняла 4-ае месца. Трансляцыю конкурсу мы маглі бачыць у прамым эфіры на Першым Нацыянальным тэлеканале.

Адказнасць за выбар выканаўцы і песні, якія прадставяць Беларусь на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне", ускладзена на Белтэлерадыёкампанію, паколькі менавіта яна з’яўляецца членам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС), арганізатара гэтага конкурсу. Вызначыць, хто з дзяцей перспектыўны, дапамог нацыянальны конкурс юных талентаў "Сузор’е надзей", які трансліраваўся на Першым Нацыянальным тэлеканале. Лаўрэатам гэтага конкурсу і стала Вольга Сацюк.
Трэба адзначыць, што ўмовы дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне" дастаткова складаныя, і складанасць заключаецца ў тым, што краіны-ўдзельніцы павінны не проста паказаць яркага перспектыўнага выканаўцу, але... дзіця павінна выконваць песню дзіцяці! Гэта значыць, што кампазітар не павінен быць прафесіяналам, а яго ўзрост не можа перавышаць 15 гадоў.
"Вядома, былі цяжкасці, бо адна справа - заказаць песню прафесійнаму кампазітару, і зусім іншая - знайсці дастойную песню равесніка, - расказвае выканаўчы прадзюсер Л.А.Барадзіна. - Але, на шчасце, конкурс "Сузор’е надзей" дае магчымасць выбіраць дзяцей, таленавітых шматбакова. Сярод удзельнікаў гэтага конкурсу - Кацярына Ліпоўская з вёскі Казловічы Слуцкага раёна, якая выступала як выканаўца, але акрамя гэтага яна спявала СВАЮ песню. У прынцыпе мы маглі б вылучыць на конкурс і Кацю, але ёй у кастрычніку споўнілася 16 гадоў. І, вядома ж, на сцэне заўсёды выйгрышна выглядае малое дзіця...".
Праўда, умовы дзіцячага конкурсу "Еўрабачання" даволі дэмакратычныя і паважлівыя ў адносінах да дзіця-кампазітара. У гэтым выпадку ў Капенгаген запрашаліся і выканаўца, і кампазітар. Кацярына Ліпоўская таксама была на сцэне і прымала ўдзел у выкананні песні.

У спаборінцтве ўзялі ўдзел юныя выканаўцы з 16 краін.
Парадак выступлення ўдзельнікаў выглядаў такім чынам:
Грэцыя 2. Харватыя 3. Кіпр 4. Беларусь 5. Латвія 6. Македонія 7. Польшча 8. Нарвегія 9. Іспанія 10. Румынія 11. Бельгія 12. Вялікабрытанія 13. Данія 14. Швецыя 15. Мальта 16. Нідэраланды.

Трэба адзначыць, што падчас абвяшчэння вынікаў конкурсу Вольга Сацюк доўга ўтрымлівала другую пазіцыю, аднак у выніку заняла чацвёртае месца, набраўшы 103 балы. Тройка ж лідэраў выглядае так: 1-ае месца - Харватыя (134 балы), 2-ое месца - Іспанія (125 балаў) і 3-яе - Вялікабрытанія (118 балаў).
Другі дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2004" адбудзецца ў наступным годзе ў Манчэстыры (Вялікабрытанія).

З этычных правілаў Дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2003":
Гэта забаўляльнае шоу для дзяцей.
Упор робіцца на тое, што дзеці працуюць разам, каб гэты іх вопыт і пачуццё супольнасці сталі важнейшымі за спаборнічанне мерапрыемства.
Усе формы кантактаў з прэсай кантралююцца кожнай вяшчальнай кампаніяй, якая адказвае за тое, каб дзеці не былі ўцягнуты ў штосьці, што можа якім-небудзь негатыўным чынам паўплываць на іх настрой, ці ў сітуацыю, якую дзеці не могуць кантраляваць.
Бацькам не дазваляецца прысутнічаць на рэпетыцыях. Падчас генеральнай рэпетыцыі ім можна быць на месцы яе правядзення, ззаду.
Спрэчкі паміж дарослымі не павінны адбывацца на вачах у дзяцей. Важна, каб усе дзеці разумелі, што яны ўжо пераможцы. 16 удзельнікаў конкурсу былі адабраныя ў сваіх нацыянальных турах сярод тысяч.

Афіцыйны сайт дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2003" www.junioreurovision.tv
Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2011 © Усе правы абаронены. Белтэлерадыёкампанія
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Афіцыяльны сайт распрацаваны
і суправаджаецца Дырэкцыяй
Iнтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі