БеларускiБЕЛРусскийРУСEnglishENG
    На галоўную     Карта сайта     Напісаць пісьмо
  PDA-версія  PDA-версія   Версія для мабільнага  Версія для мабільнага
Белтэлерадыекампанiя      
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
www.tvr.by » Праекты » Дзіцячае Еўрабачанне ў Мінску!
Надрукаваць дабавіць у Выбранае

Дзіцячае "Еўрабачанне" ў Мінску!

Белтэлерадыёкампанія пачынае нацыянальны адбор міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010"

Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе аб пачатку правядзення рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для "Еўрабачання", які з'яўляецца нацыянальным адборачным турам міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010", які пройдзе ў Мінску ў лістападзе.

Рэспубліканскі дзіцячы конкурс "Песня для "Еўрабачання" праводзіцца ў мэтах адбору песні і выканаўцы для прадстаўлення Рэспублікі Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2010".

Арганізатарам нацыянальнага адборачнага тура з'яўляецца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і Правіламі конкурсу, якія ўстанаўліваюцца Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам.

Удзел у адборы могуць прыняць юныя выканаўцы, якім на дзень правядзення міжнароднага конкурсу павінна быць не менш за 10 і не больш за 15 гадоў, яны павінны з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь альбо замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не менш за два з паловай гады.

На рэспубліканскі конкурс можа быць прадстаўлена раней не апублікаваная песня на беларускай або рускай мове працягласцю не больш за дзве хвіліны сорак пяць секундаў. Песня павінна быць напісана самім канкурсантам, пры гэтым дапускаецца дапамога дарослых.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба каштоўнай бандэроллю накіраваць заяўку па адрасе: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, з паметкай "На рэспубліканскі дзіцячы конкурс "Песня для "Еўрабачання". Апошні дзень адпраўкі бандэроляў з заяўкамі - 30 сакавіка 2010 г.

Палажэнне аб правядзенні нацыянальнага адбору дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" і форма заяўкі апублікаваны на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by (раздзел "Праекты") і ў газеце "Знамя юности" (№7, 12.02.2010).
Рэспубліканскі конкурс пройдзе ў тры этапы: адборачны тур, паўфінал і фінал.
Па выніках адборачнага тура, якія будуць падведзены ў красавіку, прафесійнае журы, створанае арганізатарам, выбера паўфіналістаў.
Паўфінал, падчас якога журы вызначыць да 10 фіналістаў, пройдзе ў чэрвені.

Фінал рэспубліканскага конкурсу адбудзецца ў верасні ў форме гала-канцэрта. Пераможца рэспубліканскага конкурсу, які прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2010", будзе вызначацца па выніках тэлефоннага галасавання і галасавання прафесійнага журы. Усе правы, якія адносяцца да правядзення адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі.

Вяшчальнікам рэспубліканскага і міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" з'яўляецца Першы канал.

Прэс-рэлізы

Відэаматэрыялы

"Актуальнае інтэрв'ю". Выканаўчы прадзюсер Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза, кіраўнік конкурса песні "Еўрабачанне" Свантэ Стакселіус.

Відэафільм АТН "Дзеці "Еўрабачання": Чароўны трусік Юра Дземідовіч".
Відэафільм АТН "Дзеці "Еўрабачання": Даша, Аліна, Карына".
Відэафільм АТН "Дзеці "Еўрабачання": Аляксей Жыгалковіч".
Відэафільм АТН "Дзеці "Еўрабачання": Андрэй Кунец".
Відэафільм АТН "Дзеці "Еўрабачання": Ксенія Сітнік".
Відэафільм АТН "Дзеці "Еўрабачання": Вольга Сацюк".

Відэафільм АТН "Дзеці "Еўрабачання": Ягор Валчок".
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2010

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by