Нацыянальная трылогія. Гімн. Герб. Флаг

Нацыянальная трылогія. Гімн. Герб. Флаг

Фільм Агенцтва тэленавін "Нацыянальная трылогія. Гімн. Герб. Флаг" пра галоўныя дзяржаўныя сімвалы нашай краіны.

Праект прадаўжае цыкл нашумелых альтэрнатыўных расследаванняў і выкрыццяў, пачатых журналістамі АТН з выхадам рэйтынгавых праектаў "Радзівілы. Таямніцы сям'і", "Слуцкія паясы. Тайныя знакі" і "Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ".

Гэтым разам размова пойдзе пра гісторыю не менш захапляльную і займальную, гісторыю, якая вяршылася на вачах пакаленняў новай суверэннай Беларусі. "Гэтыя пакаленні не толькі відавочцы, але і стваральнікі. Для іх гісторыя ўзнікнення гімна, герба і флага стала асабістай гісторыяй. Так навошта чакаць, пакуль гістарычную спадчыну асэнсуюць у будучыні, бо этап станаўлення нацыянальнай незалежнасці варты таго, каб яго аналізам у першую чаргу заняліся сучаснікі", - лічаць стваральнікі фільма.

У праекце прыведзена шмат цікавых фактаў. Тэлегледачы даведаюцца, якія пачуцці кіпелі падчас працы камісіі па дзяржаўнай сімволіцы, створанай адразу пасля развалу Саюза, якія варыянты тэксту гімна дапускаліся да разгляду. Між іншым, сярод іх былі нават вершы паэтаў-калабарантаў, а на музыку прапаноўвалі паланэз Агінскага "Развітанне з Радзімай".

Журналісты распавядуць, што яшчэ да вайны свой эскіз герба БССР прапаноўваў сам галоўны мастак маскоўскай фабрыкі Дзяржзнака, аўтар савецкага рубля і чырвонца, а ўзор арнаменту на дзяржаўным флагу належыць жанчыне са складаным лёсам.

Выпускі

 

Выпускі

Частка 1