Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
серада, 8 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8430
EUR
11070
RUB
280
www.tvr.by » Праекты » "Еўрабачанне"
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Еўрабачанне 2010

Першы і "Беларусь-ТБ" пакажуць прамую трансляцыю конкурсу песні "Еўрабачанне-2010"

25, 27 і 29 мая ў 22.00 на Першым канале і спадарожнікавым тэлеканале "Беларусь-ТБ" адбудуцца прамыя трансляцыі 55-га Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010". Сёлета адно з самых прэстыжных музычных тэлевізійных шоу Еўропы пройдзе ў Осла (Нарвегія). Удзел у ім прымуць 37 краін. Ад Беларусі на конкурсе выступіць група "3+2" з песняй "Butterflies" ("Матылькі").

Беларускія ўдзельнікі конкурсу група "3+2" разам з вядомым шведскім піяністам і кампазітарам Робертам Уэлсам выступяць у першым паўфінале 25 мая пад нумарам 16. Другі паўфінал пройдзе 27 мая. Фінал конкурсу адбудзецца 29 мая, дзе і вызначыцца пераможца. Каменціраваць конкурс будзе спецыяльны карэспандэнт Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Кур'ян.

Свой голас за ўпадабанага выканаўцу беларускія тэлегледачы змогуць аддаць 25 мая ў першым паўфінале і 29 мая ў фінале. Магчымасць тэлегаласавання з'явіцца з пачаткам выступлення першага ўдзельніка. Пасля выступлення апошняга ўдзельніка ў тэлегледачоў будзе 15 дадатковых хвілін, каб зрабіць свой выбар, патэлефанаваўшы па нумарах, якія з'явяцца на экране. Па правілах конкурсу, беларускія тэлегледачы могуць галасаваць за ўсіх канкурсантаў, акрамя прадстаўніка сваёй краіны.

Нагадаем, што згодна з правіламі Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне", галасаванне краін-удзельніц будзе складацца з вынікаў галасавання тэлегледачоў і галасавання журы кожнай краіны ў суадносінах 50 на 50.

У паўфіналах балы, выстаўленыя ўдзельнікам, аб'яўляцца не будуць, імёны тых, хто трапіў у фінал, назавуць вядучыя шоу. У фінале вынікі галасавання беларускіх тэлегледачоў аб'явіць алімпійскі чэмпіён, фрыстайліст Аляксей Грышын.

Глядзіце прамыя трансляцыі Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" 25, 27 і 29 мая ў 22.00 на Першым канале і спадарожнікавым тэлеканале "Беларусь-ТБ". Хварэем за нашых, галасуем за лепшых!


Афiцыйны сайт конкурса "Еўрабачанне" www.eurovision.tv

Відэаматэрыялы

Відэафільм АТН "Еўрабачанне-2010: за кадрам".
"Еўрабачанне-2010: за кадрам"
Актуальнае інтэрв'ю, Выканаўчы прадзюсер Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза, кіраўнік конкурса песні "Еўрабачанне" Свантэ Стакселіус.

Прэс-рэлізы

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by