БеларускiБЕЛРусскийРУСEnglishENG
    На галоўную     Карта сайта     Напісаць пісьмо
  PDA-версія  PDA-версія   Версія для мабільнага  Версія для мабільнага
Белтэлерадыекампанiя      
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
www.tvr.by » Праекты » "Еўрабачанне"
Надрукаваць дабавіць у Выбранае

Еўрабачанне 2009

"Еўрабачанне-2009": хварэем за нашых, галасуем за лепшых!

Першы канал і спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь-ТБ" будуць трансліраваць усе конкурсныя шоу "Еўрабачання-2009" у прамым эфіры. 12 і 14 мая адбудуцца паўфінальныя спаборніцтвы "Еўрабачання". 16 мая ў фінале конкурсу сустрэнуцца па 10 найлепшых выканаўцаў з кожнага паўфіналу, прадстаўнікі краін - заснавальніц "Еўрабачання" (Вялікабрытанія, Францыя, Іспанія, Германія) і ўдзельніца ад Расіі. Пачатак усіх канцэртаў у 22.00. Каменціраваць конкурс будуць Дзяніс Кур'ян і Аляксандр Ціхановіч.

Зараз у Маскве знаходзіцца беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандрам Мартыненкам. На конкурсе працуюць здымачныя групы Белтэлерадыёкампаніі. Дзякуючы аператыўным сюжэтам у выпусках "Навін" і "Дзённікаў Еўрабачання" тэлегледачы Першага канала і тэлеканала "Беларусь-ТБ" маюць магчымасць атрымліваць самыя гарачыя навіны "Еўрабачання" прама з месца падзей.

У папулярным песенным спаборніцтве возьмуць удзел 42 краіны. Нагадаем, што конкурс "Еўрабачанне-2009" складаецца з двух паўфіналаў (у першым удзельнічаюць 18 краін, у другім - 19) і фіналу, у які аўтаматычна трапляюць краіны - заснавальніцы "Еўрабачання" (Вялікабрытанія, Францыя, Іспанія, Германія) і Расія як краіна - пераможца "Еўрабачання-2008" і арганізатар конкурсу сёлета.

Паводле жараб'ёўкі, прадстаўнік Беларусі Пётр Ялфімаў выйдзе на сцэну "Еўрабачання" 12 мая ў першым паўфінале пад нумарам 4. Першы паўфінал песеннага форуму адкрые Чарнагорыя, а завершыцца кваліфікацыйны раунд выступленнем прадстаўніка з Босніі і Герцагавіны. Таксама ў першым паўфінале выступаюць і галасуюць Андора, Бельгія, Ізраіль, Арменія, Швецыя, Чэхія, Ісландыя, Балгарыя, Македонія, Партугалія, Швейцарыя, Фінляндыя, Турцыя, Мальта і Румынія.

Другі паўфінал адкрые Харватыя, завершыць прадстаўнік Нідэрландаў. Прадстаўніца Украіны Святлана Лабада выступіць семнаццатай. Беларускія тэлегледачы не могуць галасаваць у другім паўфінале.

Нагадаем, што Францыя, Германія, Іспанія, Вялікабрытанія і арганізатар цяперашняга конкурсу - Расія - аўтаматычна трапляюць у фінал, які адбудзецца 16 мая. Вялікабрытанія, Германія і Іспанія будуць трансліраваць першы паўфінал (12 мая) і галасаваць у ім, а Францыя і Расія будуць трансліраваць другі паўфінал (14 мая) і галасаваць у ім.

Свой голас за ўпадабанага выканаўца беларускія тэлегледачы могуць аддаць 12 мая ў першым паўфінале і 16 мая ў фінале. Акно для галасавання будзе адкрыта пасля выступлення апошняга ўдзельніка. На працягу 15 хвілін тэлегледачы змогуць галасаваць за ўпадабанага выканаўцу, патэлефанаваўшы па нумарах, якія з'явяцца на экране. Для галасавання неабходна тэлефанаваць на нумар 8-810-101-03-ХХ (ХХ - нумар упадабанага выканаўца). Кошт званка для фізічных асоб - 1 000 беларускіх рублёў. З юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова спаганяецца ПДВ у памеры 18%. Для SMS-галасавання (даступна абанентам усіх мабільных аператараў) неабходна адпраўляць SMS-паведамленні на нумар 7708. Кошт паведамлення без падатку - 1 300 беларускіх рублёў.

Сёлета ў правілах міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне" адбыліся змяненні: галасаванне краін-удзельніц будзе складацца з вынікаў галасавання тэлегледачоў і галасавання журы кожнай краіны ў суадносінах 50 на 50.

У паўфіналах балы, выстаўленыя ўдзельнікам, аб'яўляцца не будуць, імёны тых, хто прайшоў у фінал, назавуць вядучыя шоу. У фінале вынікі галасавання беларускіх тэлегледачоў аб'явіць "Міс Беларусь-2006" Кацярына Ліцвінава.

Усе галоўныя падзеі "Еўрабачання-2009" і прамыя эфіры конкурсных шоу 12, 14 і 16 мая ў 22.00 глядзіце на Першым і "Беларусь-ТБ".

Хварэем за нашых, галасуем за лепшых!


Афiцыйны сайт конкурса "Еўрабачанне" www.eurovision.tv

Відэаматэрыялы

Выступленне Пятра Ялфімава ў паўфінале конкурсу "Еўрабачанне-2009"
Кліп "Eyes, that never lie"
"Eyes, that never lie"
Фінал Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекта "ЕўраФэст".
19.01.2009

Паўфінал Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекта "ЕўраФэст".
15.12.2008

Ток-шоу "Ход у адказ"
"Еўрабачанне-2009"
01.12.2008

Прэс-рэлізы

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2010

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by